Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Грамадзянская адукацыя ў пазашкольным выхаванні

Развязванне канфліктаў. Заняткі для школьнікаў.


Канспект шасці заняткаў, прысвечаных прадухіленню і развязанню канфліктаў (з раздаткавымі матэрыяламі).
Склалі Алеся Чарняўская, Ніна Чумак.
Спампаваць канспект (doc, 200 KБ)

Каментаваць

Вучнёўская канферэнцыя «Беларуская Атлантыда»

Матэрыялы для правядзення вучнёўскай канферэнцыі, складзеныя настаўніцай віцебскай гімназіі №5 Сухавай Галінай, дапамогуць вучням усведаміць сябе часткай беларускага народу, паглядзеўшы на гісторыю, традыцыі і звычкі з розных пунктаў гледжання, вывучаючы спецыфіку ладшафту, нацыянальнай кулінарыі, спрабуючы зразумець менталітэт ("імідж") беларусаў і, вядома ж, яго палепшыць.
Спампаваць матэрыял (doc, 65 КБ)

Каментаваць

Праект «Твой шлях у эфір»

Праект пранаваны шчучынскім настаўнікам і радыёаматарам Генадзем Кіенкам. Мэта праекта – заахвочванне школьнікаў да радыёаматарства, канструявання электронных самаробак і асабістых радыёстанцый, ўдзелу ў працы на калектыўнай радыёаматарскай станцыі з ужываннем сучасных відаў кампутарнай радыёсувязі, навязвання праз эфір кантактаў са сваімі аднагодкамі як на Беларусі? так і за яе межамі, ўдзел ў мясцовых і міжнародных спаборніцтвах па радыёсувязі.
Спампаваць план праекта (doc, 50 КБ).

Каментаваць
Сайт юных журналістаў
Запрашаем вас наведаць старонку дзіцяча-юнацкай тэлестудыі Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі.
Кіраўнік сайта – Падабед Наталля Валер'еўна
На сайце пачаткоўцы журналісты самастойна загружаюць свае матэрыялы. У цяперашні час ужо працуе чатыры рубрыкі. Гэтыя рубрыкі з перыядычнасцю разоў у тыдзень запаўняюцца аўтарскімі артыкуламі. Акрамя тэкставых матэрыялаў плануецца размяшчаць на сайце аўдыёінфармацыю ад радыёжурналістаў і відэо ад аператараў і рэжысёраў. Ужо гатовыя да публікацыі і серыя фотарэпартажаў з мерапрыемстваў МДПДМ.
Адрас сайта – http://mediastart.org

Каментаваць

Метады навучання асновам журналістыкі

Дадзеныя метадычныя рэкамендацыі – вынік аналізу працы гуртка «Асновы агульнай і тэлевізійнай журналістыкі" пры дзіцяча-юнацкай тэлестудыі Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі (ДЮТ МДПДіМ) пад кіраўніцтвам Наталлі Валер'еўны Падабед .
У метадычных рэкамендацыях разгледжаныя асноўныя тэарэтычныя пытанні і праблемы, з якімі часцей за ўсё сутыкаюцца кіраўнікі гурткоў і школьных прэс-цэнтраў пры правядзенні заняткаў па асновах журналістыкі, а таксама прадстаўленыя прыклады практычных заняткаў, якія дапамагаюць найболей эфектыўна вырашаць дадзеныя праблемы.
Адрасаваныя кіраўнікам гурткоў журналістыкі, прэс-цэнтраў пазашкольных устаноў і школ.
Спампаваць тут (doc, 115 КБ)
Каментаваць

Кампетэнцыі трэнера адукацыйных праграм у галіне правоў чалавека

Якімі кампетэнцыямі павінны валодаць трэнер нефармальных адукацыйных праграм у галіне правоў чалавека? Адказ на гэтае пытанне з апорай на досвед грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў «ВІТ» прапануе Сяргей Салей.
Чытаць артыкул
Паводле wgcre.net

Досвед клубу «Прадслава»

Сваім досведам у арганізацыі дзіцячага клуба ЮНЕСКА «Прадслава» падзялілася настаўніца віцебскай школы №45 Ніна Каўпак.
Спампаваць матэрыял (zip, 15 КБ)

Інфармацыйная гадзіна “Сімвалы і сімволіка РБ”

Аўтар – Гелена Белязюн, настаўніца біялогіі і хіміі Радунскай агульнаадукацыйнай гімназіі. Урок прапануецца для 5–6 класаў, якімі дадзеная тэма ўспрымаецца цікава і легка.
Мэты: 1) абагульніць і пашырыць веды дзяцей пра родны край, пра сімвалы сваёй краіны; 2) развіваць кемлівасць і дапытлівасць, уменне разважаць і аналізаваць; 3) выхоўваць ў дзяцей цікавасць да нацыянальнай гісторыі і культуры, любоў да Радзімы. Цікава, што ў межах падрыхтоўкі да інфармацыйнай гадзіны прапануецца зняць фільм, які можа быць цікавым як сацыялагічнае даследаванне. (Прынамсі, у Радунскай гімназіі фільм, які ўтрымліваў інтэрв'ю з вучнямі і настаўнікамі па тэме інфармацыйнай гадзіны атрымаўсы выдатны).  
Спампаваць апісанне урока (doc, 58kb)
Спампаваць дапаможную прэзентацыю (zip, 252kb)
Спампаваць тэст (swf, 321kb)

Інтэрактыўны трэнінг “Выкананне асноўных правоў чалавека ў беларускай школе”

Распрацаваны для вучняў 10–12 класаў настаўніцай Славянскай гімназіі (г. Бабруйск) Вольгай Рудой.
Спампаваць сцэнар трэнінгу (doc, 100 КБ)

Сцэнары семiнара-практыкума «Чалавек-грамадзянiн»

Распрацоўка намесніцы дырэктара мінскай школы №213 Ніны Чумак.  Семінар распрацаваны для школьнага клуба «Лідэр».   Мэта прапанаванага семінара -  даць уяўленне пра чалавека-грамадзянiна; садзейнiчаць развiццю лiдэрскiх здольнасцяў вучняў.
Спампаваць сцэнар (doc, 71 КБ)
Cпампаваць дапаможную прэзентацыю для семінара (ppt, 240 KБ)

Выхаваўчыя заняткі для 11-класнікаў

Сцэнары выхаваўчых заняткаў «Мой лёс – мая краіна» і «Усё жывое на Зямлі мае права на жыццё» з выкарыстаннем актыўных метадаў. Распрацаваныя настаўнікамі кобрынскай сярэдняй школы №7 Інай і Андрэем Чахомавымі.

Патрыятычны клуб «Спадчына»

Н. Ляўкевіч, в. Дварэц, Дзятлаўскі раён
Выхаванне сапраўднага патрыёта магчымае толькі тады, калі яно пачынаецца ў як мага ранейшым узросце. У школе дзіця набывае і набывае веды напакоўвае імі свой розум, але без адухоўленасці гэтыя веды мёртвыя. А калі надзяліць дзяцей беларускасцю, тады веды будуць набывацца для таго, каб прымяніць іх на карысць найдаражэйшай у свеце Беларусі.
Пяць гадоў таму ў школе в. Дварэц быў створаны патрыятычны клуб «Спадчына». Дэвіз клуба – «Пазнаць, каб захаваць і прымножыць», жыццёвае крэда «Калі не мы, тады хто?», галоўны клопат – адраджэнне, захаванне. абарона ад вандалаў усіх узроўняў нашай прыроднай, архітэктурнай, культурнай і духоўнай спадчыны. Прапануем Вашай увазе інфармацыю аб дзейнасці клуба ў выглядзе прэзентацыі PowerPoint (1,3 МБ).

Семінар па дэмакратыі для школьнікаў

Т. Лабанава, СШ №2 г. Барані
Сцэнар семінараў для дыскусійнага клубу на тэму «Дэмакратыя як тып палітычнай сістэмы». Занятак разлічаны на 3 гадзіны з актыўным выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў навучання.
Спампаваць сцэнар (doc, 103 КБ)

Семінары для старшакласнікаў

А. Кулаева, Т. Мацкевіч
Адной з самых эфектыўных формаў грамадзянскай адукацыі ёсць семінар. А лепш – серыя семінараў-трэнінгаў, якія дазваляюць паступова фармаваць грамадзянскія навыкі і кампетэнцыі. Прапануем метадычную распрацоўку 2-х 1-дзённых міні-семінараў для старэйшых школьнікаў.
Семінар для падлеткаў «Я і сучасны свет»
Семінар-трэнінг «Што такое дэмакратыя?»

Пазакласнае мерапрыемства «ВАНДРОЎКА ПА РОДНЫМ КРАІ»

Сяргей ФЕДАРЫНА г. Пінск
У віктарыне ўдзельнічаюць 2 каманды. Вядучы паказвае, што каманды выпраўляюцца ў незвычайнае, віртуальнае падарожжа па Беларусі. Не выходзячы з класа, усе прысутныя змогуць павандраваць па розных старонках культуры, гісторыі і мовы Беларусі, а заадно і пабачыць, наколькі добра ўдзельнікі віктарыны ведаюць родную краіну. Пытанні і заданні падарожжа будуць тычыцца самых разнастайных бакоў жыцця Беларусі: яе мовы, літаратуры, этнаграфіі, гісторыі. Больш падрабязна

Школьны музычны клюб “Наша музыка”

Ю. Сянкевіч
Цягам 2005 – 2006 навучальных гадоў у нашай школе ажыцьцяўляецца даволі цікавы праект “Наша музыка”. Яго ўдзельнікі – вучні 9 – 11 клясаў, зацікаўленыя музычным жыцьцём нашай краіны. Ужо пры выбары назвы былі вызначаныя асноўныя кірункі дзейнасьці. Наша – гэта перш за ўсё беларуская музыка. Па-другое, наша – музыка, якая цікавіць менавіта нас, а не каго іншага . Каштоўнасьць гэтага праекту ў тым, што ініцыятарам яго былі не адміністрацыя ці іншыя кіроўныя структуры, а самі вучні. Каардынатарам і кансультантам стаў намесьнік дырэктара па выхаваўчай працы, які адначасова каардынуе дзейнасьць вучнёўскага самакіраваньня.
Артыкул цалкам

Гiстарычна-ролевыя гульнi, як сродак фармаваньня маральных якасцяў сучасных падлеткаў і моладзі

А.Вячорка
Чaлaвeк ёсць aсoбa, кaлi ён свядoмa вызнaчae свae aднoсiны дa нaвaкoльнaгa свeту. Бeз свядoмaсцi, бeз умeння зaняць пaзыцыю ў дaчынeннi дa ўсягo грaмaдзкa знaчнaгa aсoбы нямa. Aсoбa фaрмуeццa ў прaцэсe рэaльнaгa узaeмaдзeяння дзiцяцi з нaвaкoльным свeтaм i ў прaцэсe зaсвaeння нoрмaў, прaвiлaў i мaрaльныx крытэрaў, штo рэгулююць ягoныя пaвoдзiны. Нaйлeпш яны зaсвoйвaюццa ў мoмaнт нaпружaння фiзычныx i дуxoўныx сiлaў. Дуxoўнae нaмaгaннe рaстучaгa чaлaвeкa выяўляeццa ў гульнi. Гульня i ёсьць форма творчага мадэляваньня свету. Сацыялiзацыя ж асобы праз гульню адбываецца дзякуючы таму, што гульня мае на ўвазе супольную дзейнасць.
Артыкул цалкам

З вопыту працы харугвы скаўтаў малога палесься
(г. Крупкі, 2000 – 2001 г.г. )

Андрэй АЛЯХНОВІЧ, СШ № 1 г. Крупкі
Наша харугва была створана 17 студзеня 2000 году на базе сярэдняй школы № 1 г. Крупкі і ў той час налічвала 39 вучняў-краязнаўцаў. Мы зьяўляемся тэрытарыяльнай адзінкай РГА “Аб`яднаньне беларускіх скаўтаў” (РГА “ АБС “). Вырасьлі мы з краязнаўчага таварыства “Малое Палесьсе“, што дзейнічае на Крупшчыне з 1989 году. Асноўны кірунак нашай дзейнасьці – краязнаўства Крупскага й памежных раёнаў .
Артукул цалкам




 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY