У гэтым раздзеле мы прапануем некалькі метадычных распрацовак, прыдатных для грамадзянскай адукацыі. Яны былі распрацаваныя альбо адаптаваныя з міжнароднага досведу беларускімі настаўнікамі.
Дапаможнік «Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй»
Аўтар Ігар Кузьмініч
Дапаможнік змяшчае метадычныя парады для настаўнікаў сярэдніх школ і выкладчыкаў малодшых курсаў ВНУ, а таксама для адукатараў грамадскіх аб’яднанняў, якія рыхтуюць і праводзяць заняткі і навучальныя праграмы па правах чалавека для моладзі. Асаблівасцю дапаможніка з’яўляецца каштоў
насна-практычны падыход да асвятлення правоў чалавека, а таксама заснаванасць прапанаваных у выданні заняткаў на інтэрактыўных стратэгіях навучання.
Дапаможнік цесна звязаны з іншым адукацыйным рэсурсам, падрыхтаваным І. Кузьмінічам і В. Руднікам, – дапаможнікам
«Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел».
Спампаваць дапаможнік (PDF, 2.9 Mб)Чытаць далей / Каментаваць
Яшчэ пра адзін важны аспект грамадзянскай адукацыі і пакаленне Y
Тамара Мацкевіч, спецыяльна для Настаўнік.info
Ідэя гэтага артыкула ўзнікла пасля прагляду фільма рэжысёра Дэвіда Фінчэра “Сацыяльная сетка”, намінаванага, дарэчы, на сёлетні Оскар у некальніх намінацыях. Фільм заснаваны на рэальных падзеях і паказвае шлях
19-гадовага студэнта Марка Цукерберга, які у 2003 годзе стварыў вядомую сацыяльную сетку Facebook і стаў самым маладым міліярдэрам у свеце. Але весціся будзе не пра мастацкія вартасці ці хібы фільма, а пра адукацыю.
Чытаць далей / Каментаваць
Дыскусійны клуб
Праект “English debate club”Таццяна Анацка З 2006 года у наваградскай школе №5 пачаў працаваць праект “English debate club”. Мэтамі дадзенага праекта з’яўляліся:
- садзейнічаць развіццю ініцыятыўнасці вучняў,
- даць ім магчымасць папрактыкаваць сваю англійскую мову і пераадолець цяжкасці пры камунікацыі
па-англійску,
- навучыць дзяцей выказваць свае думкі свабодна і абараняць свой пункт гледжання,
- абмеркаванне шматлікіх глабальных праблем з розных галін і сфер;
- распаўсюджанне прынцыпаў дэмакратыі на Беларусі.
У праекце ўдзельнічалі школьнікі 15–18 гадоў. Было праведзена 8 паседжанняў замест запланаваных
7-мі, 8 збораў удзельнікаў клуба для выбару праблем для абмеркавання і 8 збораў удзельнікаў пасля паседжання для абмеркавання і ацэнкі зробленай работы, а таксама для аналізу станоўчых і адмоўных момантаў, аналізу ацэначных лістоў, якія запаўняюць усе ўдзельнікі ў час паседжанняў (узор ацэначнага ліста – Evaluation form – вы можаце паглядзець
тут).
Паседжанні праходзілі ў два дні. У першы дзень ішло абмеркаванне прапанаванай тэмы, усебаковы яе разгляд, вылучэнне праблем і, што самае важнае, пошук вырашэнняў гэтых праблемы. У выніку атрымоўвалася рэзалюцыя, якую ўдзельнікам неабходна было абараняць на другі дзень у час Генеральнай Асамблеі. Узоры рэзалюцый вы таксама зможаце ўбачыць
у дадатку.
Па выніках аналізу ацэначных лістоў ішло ўзнагароджванне самых ініцыятыўных і актыўных удзельнікаў. Гэта былі і беларускія кнігі, і дыскі з беларускімі песнямі. А на апошнім паседжанні быў арганізаваны салодкі стол з цукеркамі, печывам, тортам, сокам, кавай і гарбатай. Усе сябры клуба дружна праспявалі наш своеасаблівы гімн “Imagine”, ім заканчвалася кожная Генеральная Асамблея.
Хацелася б зазначыць, што наш клуб у сваёй дзейнасці з самага пачатку выйшаў за запланаваныя рамкі. Вучні выказвалі прапановы сустракацца не адзін раз у месяц, а хаця б двойчы. Потым чуткі пра клуб пайшлі за межы нашай школы №5. Спачатку гэта былі Наваградскія школы, а потым інфармацыя перакінулася ў іншыя гарады. На апошнія паседжанні да нас ужо прыязджалі сябры з горада Ліда і Гародня. І гэта не можа не радаваць. Прыемна было ўсведамляць, што нашым вучням
па-добраму зайздросцілі з нагоды існавання падобнага клуба, які дае магчымасць цудоўна папрактыкаваць сваю мову, завесці новых сяброў і з карысцю правесці час.