Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Грамадска-актыўная школа

Грамадска-актыўная школа. Што гэта?

Тамара Мацкевіч

Якой бы цудоўнай ні была школа, адукацыя ня будзе мець плёну, калі сыходзячы з школы вучні сутыкаюцца з зусім іншым сьветам, з рэальнай сытуацыяй у грамадзтве, на вуліцы, у пад’езьдзе, у сям’і. Каб намаганьні школы выхаваць ня толькі пісьменнага, але й пазытыўна сацыяльна арыентаванага й адаптаванага да жыцьця ў рэальным сьвеце грамадзяніна не прайшлі дарма, школа павінна ўплываць на навакольнае мясцовае асяродзьдзе, і зрабіць гэта можна праз супрацу зь ім.

Рух разьвіцьця школаў згодна патрэбам грамадзтва атрымаў свой пачатак у 1935 годзе ў ЗША, на базе ідэяў амэрыканскага асьветніка Джона Д’юі, які адзначыў, што «адукацыя – гэта не пад-рыхтоўка да жыцьця, а само жыцьцё». Гэтыя ідэі сталі надзвычай папулярныя, і цяпер ГАШ існуюць у 83 краінах. Пераасэнсаваньне школай сваёй адукацыйнай задачы, уласнай ролi i статусу ў сваiм мiкрараёне, мястэчку цi вёсцы дазваляе ёй выйсьцi на зусiм iншы ровень, стаць цэнтрам лякальнага асяродку, аб’яднаць i прыцягнуць бацькоў i iншых жыхароў сваёй супольнасьцi да вырашэньня праблемаў як школы, так i ўсёй мясцовасьцi. Можна сьцьвярджаць, што ідэя грамадзка-актыўнай школы грунтуецца на адукацыі, заглыбленай у мясцовую супольнасьць, інтэграванай зь ёй шляхам штодзённага супрацоўніцтва.

Адукацыйнае партнэрства – супрацоўніцтва паміж усімі суб’ектамі грамадзтва лякальнай супольнасьці – задача ня простая. Гэта ў амэрыканцаў слова партнэр выклікае асацыяцыі ўзаемнай карысьці. Для нас, хутчэй за ўсё, партнэрскія дачыненьні асацыююцца з скарачэньнем дыстанцыі, руканьнем, пераходам на «ты», што не заўсёды добра, бо пасягае на асабістую свабоду.

Першым крокам да грамадзка-актыўнай школы мусіць быць пабудова партнэрскіх дачыненьняў з бацькамі – людзьмі, гатовымі прыкласьці намаганьні дзеля будучыні свайго дзіцяці. Але ў пост-савецкіх краінах бацькі не прызвычаіліся да дыялёгу са школай, і таму стварыць умовы для двухбаковай камунікацыі павінны настаўнікі. Тады школа стане месцам, дзе бацькі знойдуць поўную падтрымку сваіх дзеяньняў у дачыненьні да дзіцяці, а не ўстановай, якая вызваляе іх ад клопату за адукацыю й выхаваньне дзіцяці.

Грамадска-актыўная школа ў Беларусі – аказвыаецца гэта магчыма!

“Працоўныя выходныя”. Оpen space для будучыні экалагічнай гімназіі №19 г. Мінска
10–11 лютага 2007 года адбыўся семінар “Гімназія+мікрараён=здаровая супольнасць”, які быў арганізаваны экалагічнай гімназіяй №19, ГА(ОО) “Экапраект” (Мінск) і Інстытутам сацыяльнага менэджменту Ўсход-Захад OWI (Бон, Германія). Адметнасцю гэтага семінара было тое, што семінар праводзіўся метадам “Адкрытая прастора” (Оpen space), які дазваляе арганізаваць абмеркаванне важных тэмаў паміж рознымі зацікаўленымі людзьмі. Упершыню ў Беларусі калегі з гімназіі, калегі з іншых устаноў адукацыі і рэгіёнаў, настаўнікі, вучні і бацькі прадстаўнікі мясцовай улады і грамадскіх арганізацый пры кампетэнтным кіраванні фасілітатара Jo Töpferа (www.joconcult.de) разам працавалі, дыскутавалі, прымалі рашэнні і распрацоўвалі свае праекты для далейшай рэалізацыі ў напрамку разьвіцця экалагічнай гімназіяй №19.
Падрабязней пра метад «Адкрытая прастора»




 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
  

RSS
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY