Блог Тамара Мацкевіч

Бібліятэка для міністра Міхаіла Жураўкова

Тамара Мацкевіч
26.01.2015

Так хочацца мець міністра са стратэгічным мысленнем, які б нарэшце агучыў мэты нашай адукацыі. Калі будуць мэты – лягчэй будзе вызначыць прыярытэты і рэфармаваць змест, метады, структуру і спосаб кіравання.

Тэма першага ўрока – «Вайна». Толькі не гэта!

Тамара Мацкевіч
28.08.2014

У гэтым годзе першы ўрок Дня ведаў пройдзе на тэму «Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны».

Міністэрства адукацыі лічыць, што тэма “Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” будзе спрыяць “фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці падрастаючага пакалення і стаць магутным імпульсам для арганізацыі выхаваўчай работы”.

Чаму зноў вайна? Да чаго нас рыхтуюць? Нацыянальную свядомасць якой нацыі фармуюць, калі Беларусь наогул у тэме не згадваецца?

Каб людзьмі звацца

Тамара Мацкевіч
16.08.2014

Давайце ўявім, што здарыўся цуд, і настаўнікам забаранілі дзяжурыць на дыскатэках, хадзіць па хатах небяспечных сем’яў, выпрошваць грошы ў бацькоў на рамонт школы і пісаць справаздачы. Ды яшчэ сталі за працу плаціць сярэднестатыстычны заробак, які ў Мінску складае 800 даляраў. І што? І нічога!

Школа - армія - турма?

Тамара Мацкевіч
01.06.2014

Пакуль атрымліваецца, што школа, куды мы кожны дзень аддаем сваіх дзяцей, – не іхняя, не наша. Гэта ўстанова прымусовага ўтрымання, якая ўкладаецца ў схему “школа – армія – турма” (Мішэль Фуко), з усімі атрыбутамі: формай, пастраеннямі, дысцыплінай, рытуаламі. Чаго ж тады мы здзіўляемся, што дзеці не любяць туды хадзіць?

Экскурсія на «Лінію Сталіна»

Тамара Мацкевіч
15.03.2014

Ахвяры сталінскага рэжыму ёсць у кожнай беларускай сям’і. Ёсць і ў маёй, ёсць і ў вашай, ёсць і ў сям’і той мітуслівай настаўніцы-квактухі, якая штогод вядзе вучняў, як куранят, да помніка «правадыру народаў» . І якая, вядома, не прачытае гэты тэкст – ёй няма часу чытаць і думаць. Кожную вясну цягнуцца аўтобусы з вучнямі менавіта на «Лінію Сталіна», бо так патрабуе начальства.

Старонкі