Блог Тамара Мацкевіч

Сем адрозненняў Украіны

Тамара Мацкевіч
25.11.2016

Нядаўна, вярнуўшыся з Украіны, дзе настаўнікі сямі краін (Арменіі, Беларусі, Германіі, Малдовы, Расіі, Украіны і Швейцарыі) распрацоўвалі практыкаванні для фармавання медыяграматнасці, я пакінула замалёўку на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Дзень настаўніка на беларускім тэлеэкране

Тамара Мацкевіч
03.10.2016

Дзень настаўніка я прахварэла ў вёсцы без інтэрнэту і цэлы дзень шчоўкала 9 сацыяльных тэлеканалаў, якія ўваходзяць у набор абавязковай трансляцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Спадзявалася паглядзець які фільм пра школу, настаўнікаў… Ну хоць бы якую “Большую перемену”.

Што будзем сеяць?

Тамара Мацкевіч
31.08.2016

У першы дзень навучальнага года заўсёды гучыць шмат прыгожых словаў рознай ступені шчырасці. Не ведаю як вы, а я іх слухаць не магу. Асабліва пра “сеяць разумнае, добрае, вечнае”. Хто-небудзь ведае, што за імі стаіць?

Я вось сёння хачу пажадаць настаўнікам не балбатаць, а задумацца, каго мы выхоўваем? Навошта нашым дзецям той розум? Для каго дабрыня? Што значыць вечнае?

Здаровы лад жыцця хворых людзей

Тамара Мацкевіч
01.03.2016

Некалькі год таму ў прэсе быў артыкул пра тое, як замежнікі, якія наведалі беларускую школу, не маглі зразумець, чаму нашых дзяцей так хвалюе тэма здароўя. Пытанні здароўя ва ўсім свеце выходзяць на першае месца толькі ў пенсіянераў ці хворых людзей, а дзеці і падлеткі традыцыйна цікавяцца музыкай, модай, хочуць быць незалежнымі, мець свае фінансы, сяброў, павагу і пры гэтым пратэставаць, весяліцца і кахаць. І толькі ў Беларусі школьнікі замест жыцця выбіраюць ЗОЖ. Што з імі не так?

«З дзяцінства нас вучылі не жыць, а паміраць»

Тамара Мацкевіч
11.12.2015

У нобелеўскай прамове Святланы Алексіевіч мяне закранулі словы, адрасаваныя настаўнікам.

"Мы убийцы, папа!" - сказала пісьменніца свайму бацьку-настаўніку пасля таго, як пабачыла ў Афганістане нядаўніх школьнікаў, паслухмяных настаўніцкіх дзяцей, якім з дапамогай школы заклалі скажоныя ідэалы, - "Дети, которых вы с мамой учите, на чужой земле убивают неизвестных им людей, чтобы все твои слова превратились в прах. Мы – убийцы, папа, понимаешь!?"  Бацька заплакаў.

«Какой подлец!»

Тамара Мацкевіч
21.11.2015

Учора, прабягаючы міма Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, у імправізаванай курылцы на вуліцы  ўбачыла каля дзясятка святочна апранутых настаўніц, якія бавілі час за размовамі і перакурам. “Подумай, какой подлец!” – даляцела да маіх вушэй фраза адной з курыльшчыц. Я ні на кроплю не здзівілася ўзроўню дыскусіі адукацыйнай эліты і пабегла далей.

Абарона ад дурака

Тамара Мацкевіч
04.08.2015

У электроніцы ёсць такі тэрмін – абарона ад дурака. Г. зн., калі дурань нешта зробіць не так, прыкладам, пераблытае “плюс” з “мінусам”, прылада не павінна папсавацца.

Амаль усе складаныя тэхнічныя механізмы маюць такую схему.  Мела яе і Чарнобыльская станцыя, аварыю на якой, справакаваў па звестках МАГАТЭ якраз дурань, што па загадзе зверху адключыў тую самую абарону ад дурака.

Я вяду да таго, што дурань, які трапляе наверх, які надзелены паўнамоцтвамі, нашмат страшней любой тэхнагеннай катастрофы. Ён і ёсць катастрофа сам па сабе.

Без тараканаў у галаве

Тамара Мацкевіч
05.05.2015

Што перашкаджае настаўніку быць сучасным? Здаецца, нічога не замінае прыпыніцца: падумаць, чаго чакаюць ад цябе вучні, пачытаць, якіх ведаў і кампетэнцыяў запатрабуе ад іх дарослае жыццё, урэшце, прыгледзецца, як паводзяць сябе калегі, якімі методыкамі карыстаюцца, як наладжваюць адносіны з вучнямі, якія каштоўнасці маюць і якія выхоўваюць у навучэнцаў.

Аднак нашы настаўнікі не робяць гэтага, а ўпарта ідуць за стэрэатыпамі, якія моцна заселі ў іх галовах з савецкіх часоў і, відаць, перадаюцца маладым паветрана-кропельным шляхам.

Свежы вецер Дануты Стэрны

Тамара Мацкевіч
02.04.2015

Матэматык па адукацыі і выдатны польскі педагог Данута Стэрна, як і амаль усе выбітныя палякі, мае беларускае паходжанне. Сёння яна была праездам у Мінску - везла дачку Марту ў Ваўкавыск, дзе яны маюць магілы продкаў і жывых сваякоў.

Менавіта Дануся некалі прывезла да нас тэхналогію актыўнай ацэнкі. Цяпер актыўная ацэнка так палюбілася беларускім педагогам, што мае хіба больш прыхільнікаў, чым у Польшчы ці ў Вялікабрытаніі, дзе яна нарадзілася.

Старонкі