Чаму настаўнікі зарабляюць мала?

Тамара Мацкевіч
28.01.2018

Вядомая прымаўка – колькі алкаголіку не дай грошай, ён не стане заможным. Бо заможна жыве той хто разумна траціць, кантралюе выдаткі.  

Я зараз не пра настаўнікаў, а пра Міністэрства адукацыі.
Вось нядаўна трапіліся на вочы цэлая серыя рэкламных ролікаў, зробленых Міністэрствам адукацыі – так, прынамсі, напісана ў тытрах. У іх рэкламуюць методыку доктара Базарарнага. СМІ называюць яго і акадэмікам, і педагогам-наватарам, што, мякка кажучы, не адпавядае рэчаіснасці. Галоўнае, што ён рэкламуе – канторкі (стаячыя сталы) замест парт у школах.  Слаба верыцца, што ў тую плынь свядомасці, якую ён нясе, нехта з беларусаў паверыць ды будзе прыслухоўвацца. Гэты дзядок не можа не тое што патлумачыць, у чым яго наватарства, а нават два словы пісьменна звязаць.

Але вось пра што пішуць у “Аргументах і фактах” :

“Брестский областной центр гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья сообщает, что если в 2012 году конторки были приобретены только в нескольких учреждениях, то по итогам 2014 года проектом охвачены более 40% учреждений – в 218 школах установлены 1773 конторки, и планируется установить конторки во всех общеобразовательных учреждениях области. Как рассказали «АиФ» в Республиканском центре гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья, количество закупаемых конторок в республике с каждым годом увеличивается.

Но сравнительных исследований, которые бы могли оценить здоровьесберегающий эффект конторок по сравнению с обычным классным интерьером, в республике не проводилось. Возможно, если бы таковое состоялось, процесс внедрения альтернатив пошел бы быстрее.”

Уяўляеце, “исследований не проводилось” (!), а ўжо нехта прымусіў патраціць грошы падаткаплатнікаў (нашы грошы!) на тыя канторкі і паставіў іх у 40% школ Берасцейшчыны!
Такое магчыма ў дэмакратычнай краіне?

Добра. Можа гэта ў нас даследаванняў не было, а ў свеце даўно даказалі, што, калі паставіць дзяцей у шкарпэтках на масажныя дыванкі (добра, што не на гарох) і прымусіць пісаць і чытаць стоячы, то яны будуць здаравейшымі і пачнуць вучыцца лепш.

Першы ж пошук вывеў на артыкул амерыканскіх даследчыкаў “Standing Up for Learning: A Pilot Investigation on the Neurocognitive Benefits of Stand-Biased School Desks”, які перадрукавалі шматлікія расійскія сайты, пад сенсацыйнымі загалоўкамі. Вось адзін з іх: “Учёные: стоячие парты способствуют улучшению обучаемости учащихся”

З арыгінальнага артыкула амерыканцаў вынікае, што яны зрабілі пілотны эксперымент, у якім удзельнічалі  ўсяго 34 вучні 1-га курса старэйшай школы (14 год). І былі праведзены толькі 2 замеры (на пачатку і ў канцы навучальнага года), якія не параўноўваліся з кантрольнай групай (дзе дзеці вучыліся без канторак), таму пра вынікі рана рабіць высновы. Высновы гэтага артыкула такія: трэба больш дэтальныя даследаванні ў розных школах, рознаўзроставых групах і параўнанне з групамі без уздзеяння.

Я ўжо не кажу, што ў амерыканцаў канторкі былі выкарыстаны не для таго, каб дзеці за імі стаялі, а для таго, каб яны больш вольна рухаліся – лягчэй было перайсці да сябра, параіцца,  глянуць у экран чужога  камп’ютара…

Але вось адна дэталь, якая мне кінулася ў вочы: у амерыканскім артыкуле напрыканцы ў даследчыкаў пытаюцца, ці маюць яны фінансавы інтарэс у распаўсюдзе такой мэблі (канторак). І і адзін з іх прызнаўся, што мае. Якраз яго, хоць і са скажэннем, у перакладзе цытуюць расейцы.

Чаму тыя, хто размяркоўвае нашы бюджэтныя грошы на запыталіся пра фінансавы інтарэс у Базарнага, тых ідэолагаў, якія яго возяць па школах, тых, хто дае на гэта дазвол з міністэрскіх структур? 

А вось яшчэ адны  даследаванні кажуць пра тое, што ўзровень карупцыі (нерацыянальнага расходвання бюджэтных грошай) меншы там, дзе больш свабоды, у тым ліку – свабоды слова. Незалежныя медыя, незалежныя суды, празрысты для кантролю падаткаплатнікаў бюджэт робяць немагчымым марнаванне народных грошай, таму ў дэмакратычных краінах настаўнікі зарабляюць нашмат больш.

Уяўляеце, каб бюджэт школы быў у руках школьнай Рады, а не вертыкальных структур. Ніхто б школы не прымусіў без даследаванняў масава закупляць мэблю, непрацуючае абсталяванне для кабінетаў фізікі, тэлевізары па коштах інтэрактыўных дошак ці стэнды “золата па залатым” каб парадаваць вока праверак.

Відаць, таму хто мае фінансавы інтарэс, выгадна, каб не было свабоды выбару ў школ, у бацькоў, у настаўнікаў. Каб дзеці не мелі крытычнага мыслення, каб яны не ведалі англійскай мовы і не маглі праверыць тое, што ім “перакладаюць” прапагандысты.
Можа таму ў нас фактычна спынены эксперымент па ваўчарным фінансаванні школ, які меў накіраваць бюджэтныя грошы на развіццё і падтрымку настаўніка, а не на масавы закуп канторак Базарнага?

 

Каментары

Апублікавана Андрэй (госць) на

Усё так... Неверагодныя сродкі расходуюцца немаведама куды. Думаецца, гэта можа пацвердзіць любы ўважлівы беларускі настаўнік, які яшчэ не да канца ператварыўся ў забітую і (ці) абыякавую істоту. Зрэшты, такіх засталося вельмі няшмат... Пра прычыны такой сітуацыі мы можам толькі здагадвацца. Але гэтыя здагадкі, мяркуючы па ўсім, вельмі блізкія да праўды. Уласна, версіі ўсяго дзве.
Па-першае, гэта, безумоўна, вынік наяўнасці канфлікту інтарэсаў у чыноўнікаў ад адукацыі, якія адказваюць за накіраванне-перанакіраванне бюджэтных сродкаў. Яны марнуюць і будуць марнаваць дзяржаўныя кошты пакуль гэта, па тых ці іншых прычынах, будзе ім выгадна. На такія вось "інавацыйныя канторкі", на жудасную мэблю, якая не вытрымлівае і некалькіх месяцаў эксплуатацыі, на горы нікому непатрэбных дапаможнікаў, на рамонты па астранамічных расцэнках, на акіяны паліва, што выпараецца, літаральна, на вачах…
Па-другое, часткова справа заключаецца ў звычайнай некампетэнтнасці і абыякавасці гэтых людзей. Як той казаў, ну трэба ж ім паказваць нейкую дзейнасць. Ну вось і паказваюць у моц свайго разумення. А спыніць іх і няма каму, бо вакол такія самыя… э-э-э… педагогі…
Усё так. Нажаль…

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.