Пра плюсы ваеннага часу
Падчас крызісных сітуацый, калі свет робіцца чорна-белым, шмат што становіцца на свае месцы. Цяпер лягчэй адрозніць фальшывых экспертаў ад сапраўдных, заўважыць маніпулятараў, хейтараў, хайпераў і іхныя матывы і правільна на іх рэагаваць (г.зн.— ніяк). Але не трэба нерэагаванне блытаць з бяздзеяннем. Сварак, укідаў, пагоні за колькасцю падпісчыкаў і т.п. сапраўды цяпер не трэба, хоць не ўсе гэта разумеюць і працягваюць вучыць і гуртаваць “гарадскіх самашэччых”. Патрэбныя дзеянні. І тут важна найперш разабрацца не памыліцца.