Блог Міхась Булавацкі

Што спяваць дзецям?

Міхась Булавацкі
17.04.2017

Псеўдапатрыятызм падтрымлівае дзяржава! Здагадка пацвердзілася расповядам жанчыны: яна аднойчы падрыхтавала з дзяўчынкай прыгожую песню на нейкі конкурс з прэтэнзіяй на высокае месца, але яе “папрасілі” замяніць песню, бо яна на словы Някляева.

Вярнуць інтэлект Радзіме!

Міхась Булавацкі
05.02.2017

Беларускае пяціборства: чаму Ігар Хрол збіраўся паступаць у Маскоўскі ўніверсітэт, туды пераможцаў міжнародных алімпіяд прымалі без іспытаў, але перадумаў, застаўся ў Беларусі?

Урокі Высоцкага

Міхась Булавацкі
01.09.2016

 

– Гэта ў матэматыцы логіка патрэбная.

А ў літаратуры трэба сэрца, пачуцці. Там логіка недарэчы.

– Ну як сказаць… На мой погляд, кепская літаратура,

калі яна без логікі, гэта значыць, без розуму.

– Вы, настаўнік матэматыкі, гатовы

правесці ўрок літаратуры з логікай?

– Чаму б не… Паспрабую.

Думкі з нагоды нарады па беларускамоўным навучанні ў Магілёве

Міхась Булавацкі
19.06.2016

Ці будуць у Магілёве беларускія класы?..
Што важней - развіваць розум ці выконваць праграму?
Працаваць з адным-двума вучнямі трэба не так, як працаваць з дваццаццю. Чаму?
І чаму маленькіх беларусаў навучаюць людзі, якім беларускае не баліць? Бо ўжо няма таго органа, які павінен балець?
Як сустрэцца беларускамоўнаму настаўніку і беларускамоўнаму дзіцяці?..

Матэматыка супраць інфармацыйных качак

Міхась Булавацкі
15.11.2015

Апошнім часам у медыя з’яўляецца шмат “інфармацыйных качак”, якія дапамагае выкрыць простая школьная матэматыка.

З аповесці расійскага пісьменніка Вячаслава Кандрацьева: “Сталі яны па чатыры ў рад і пайшлі. Чалавек трыста іх было, вось і расцягнулася калона на паўкіламетра…

Лісты казанскай настаўніцы, або Мары пра новую школу

Міхась Булавацкі
18.04.2015

... голад на новую інфармацыю, на новыя ідэі быў такім вялікім, што настаўнікі гатовы былі ашчаджаць вялікую частку сваёй уласнай зарплаты, каб яго задаволіць. Сёння ўявіць такое немагчыма: у настаўнікаў паступова вытраўляюць памкненні да ўдасканалення якасці сваёй працы, бо вышэй цэніцца зусім іншае, якое раней было другасным.
Я не настальгую па СССР – гэтая дзіка пачварная дзяржава і павінна была сыйсці ў нябыт. Але я настальгую па тым настаўніцкім энтузіязме, які ахапіў савецкіх настаўнікаў у 80-я гады.

Пра міністэрскія рэкамендацыі

Міхась Булавацкі
31.08.2014

Дзіўная рэч: міністэрскі чыноўнік павучае настаўніка, як яго вучні павінны сшыткі падпісваць. Дык што ж: нашы настаўнікі і гэтага не ведаюць? А можа не трэба такая вайсковая абавязалаўка? Няхай у розных настаўнікаў сшыткі падпісваюцца па-рознаму?..

Як чуецца...

Міхась Булавацкі
05.06.2014

Чалавек пасля цяжкай хваробы зноў вучыцца хадзіць. Ходзіць, хістаючыся, спатыкаецца... Так і наша мова. У той жа час яе жыццёвыя сілы прымушаюць расейцаў пераймаць нашы словы... Бо - так чуецца...

Школы – пад апеку грамадства

Міхась Булавацкі
09.02.2012
Першапачаткова школы пачалі стварацца з патрэбаў грамадства, а не з патрэбаў дзяржавы. Паступова дзяржава стала ўключацца ў гэты працэс, так ці інакш рэгуляваць і перайначваць яго. Але й сёння ў разумна ўпарадкаванай дзяржаве адукацыя і выхаванне чалавека застаецца клопатам найперш грамадства. Дзяржава ж прымае на сябе абавязкі ўпарадкаванага фінансава-матэрыяльнага сілкавання працэсу, прагназавання патрэбаў і на яго падставе вылучэнне заказаў. 
 

Старонкі