Прымусовы “патрыятызм” для беларускіх дзяцей
Сучасная беларуская школа мае шэраг асаблівасцяў, якія вызначаюць яе шмат у чым унікальны характар. Еўрапейскія адукацыйныя мадэлі імкнуцца выхоўваць у дзецях прагу да самастойнага выбара рашэнняў, развіваюць здольнасць крытычна мысліць і ўменне адрозніваць штучнае ад сапраўднага. Калі абагульняць вышэй пералічаныя арыенціры ў нейкае агульнае каштоўнаснае ядро, то можна сказаць, што нашы заходнія суседзі працуюць над выхаваннем чалавека дэмакратычнага светаўспрымання у самым шырокім сэнсе.