Блогі

Мова нанова або роднае чужым не стане

Юрась Каласоўскі
01.02.2015

Так здарылася, што менавіта дзякуючы сваім вучням, якія вырашылі навучыцца пісаць беларускай лацінкай, я стаў выкладаць курсы беларускай мовы “Мова нанова-Магілёў” у траўні 2014 года. А ў пачатку 2015-га на гэтыя курсы пачалі хадзіць і мае пяцікласнікі, што вельмі ўсхвалявала і парадавала.

Навошта нам газета ў школе?

Юрась Каласоўскі
29.01.2015

Вельмі прыемна, што мая паездка на семінар па медыяадукацыі на Кіеўшчыну ў жніўні 2014 года скончылася прапановай перакласці на беларускую мову метадычны дапаможнік “Як стварыць сучасную школьную газету?”, аўтарам якога з’яўляецца  вядомы медыятрэнер, член савета дырэктароў  Украінскай асацыяцыі перыядычнай прэсы Сяргей Чарняўскі.

Бібліятэка для міністра Міхаіла Жураўкова

Тамара Мацкевіч
26.01.2015

Так хочацца мець міністра са стратэгічным мысленнем, які б нарэшце агучыў мэты нашай адукацыі. Калі будуць мэты – лягчэй будзе вызначыць прыярытэты і рэфармаваць змест, метады, структуру і спосаб кіравання.

Праблемы школьнай адукацыі

Аляксандр Вараненка
11.12.2014

Спадзяюся, што мае думкі і высновы будуць цікавыя педагагічнай грамадскасці. Справа ў тым, што ў некаторых выпадках я буду прадстаўляць не толькі сябе, а цэлую групу настаўнікаў, якія адказвалі на пытанні ў рамках сацыялагічных даследванняў.

Кожны носіць сваё неба з сабою

Юрась Каласоўскі
16.11.2014

Калі сёлета стаяў на лінейцы з маім 5 “Б”, згадваў такі ж дзень і такую ж лінейку, калі я ў 2007 годзе пачынуў новы навучальны год і ўласную настаўніцкую дзейнасць з тым 5 “Б”, які ў 2014 годзе стаў маім 11 “А”...І хаця жыццёвыя гісторыі паўтараюцца, не паўтараемся мы самі, пастаянна змяняючыся і кожны раз па-новаму гледзячы на тое, што было ў мінулым, кожны раз адкрываючы новы, дагэтуль не вядомы сэнс у даўно мінулых падзеях

Зь дзеткамі па-беларуску

Пётра Садоўскі
20.10.2014

Гэтыя нататкі я напісаў перш за ўсё для тых бацькоў, хто, нават вырасшы ў пасьляваеннай рускамоўнай беларускай сям’і, з пэўнага імпульсу адчуў этычную і эстэтычную патрэбу ў штодзённым побыце карыстацца нашай роднай мовай ня толькі публічна, але і ў сям’і, з сваімі блізкімі і роднымі.

Пра міністэрскія рэкамендацыі

Міхась Булавацкі
31.08.2014

Дзіўная рэч: міністэрскі чыноўнік павучае настаўніка, як яго вучні павінны сшыткі падпісваць. Дык што ж: нашы настаўнікі і гэтага не ведаюць? А можа не трэба такая вайсковая абавязалаўка? Няхай у розных настаўнікаў сшыткі падпісваюцца па-рознаму?..

Тэма першага ўрока – «Вайна». Толькі не гэта!

Тамара Мацкевіч
28.08.2014

У гэтым годзе першы ўрок Дня ведаў пройдзе на тэму «Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны».

Міністэрства адукацыі лічыць, што тэма “Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” будзе спрыяць “фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці падрастаючага пакалення і стаць магутным імпульсам для арганізацыі выхаваўчай работы”.

Чаму зноў вайна? Да чаго нас рыхтуюць? Нацыянальную свядомасць якой нацыі фармуюць, калі Беларусь наогул у тэме не згадваецца?

Віва, Україна!

Юрась Каласоўскі
17.08.2014

Учора я вярнуўся з амаль тыднёвай паездкі ва Украіну, дзе прыняў удзел у міжнародным трэнінг-семінары “Медыяасвета: практычныя мадэлі”, якія праходзіў у гарадку Буча пад Кіевам. Акрамя практычных уменняў і тэарэтычных ведаў, якія я набыў падчас семінара, не менш важным, быў і сам побыт у дзяржаве, якая перажывае сёння вельмі складаныя часы, былі кантакты з украінскімі калегамі, з мясцовымі журналістамі і простымі ўкраінцамі, што дазволіла па-іншаму паглядзець на сітуацыю ў краіне, дазволіла лепш і глыбей спазнаць тое жыццё, якім жывуць цяпер нашы паўднёвыя суседзі.

Старонкі