Блогі

Дзённік студэнткі

Паліна Пляшко
26.09.2016

Паступленне ў Польшчу было маёй блакітнай марай і асноўнай мэтай, пачынаючы яшчэ з дзясятага класа. З таго часу я і пачала рыхтавацца да паступлення — больш за год вучыла польскую мову з рэпетытарам і самастойна.
Чаму Польшча? Бо, па-першае, меркавала я, тут можна атрымаць дыплом, які будзе дзейсны ва ўсіх краінах Еўропы. Па-другое, гэта новыя людзі, новая мова і культура, а гэта мяне заўсёды прываблівала і цікавіла. Па-трэцяе, кошт навучання ў польскай ВНУ не адрозніваўся ад кошту навучання па такой жа спецыяльнасці ў беларускай сталіцы.

Што ў праграме Алега Трусава?

Алесь Лозка
05.09.2016

Адным з кандыдатаў парламенцкіх выбараў у 96 акрузе Кастрычніцкага раёна г. Мінска з’яўляецца Алег Трусаў, вядомы беларускі грамадскі дзеяч і палітык, навуковец, археолаг, гісторык, аўтар шматлікіх выданняў, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, старшыня ТБМ.

Сваёй працоўнай і грамадскай дзейнасцю, у тым ліку як дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання (1990 – 1996), ён сцвердзіў сябе вопытным і прынцыповым, сумленным і справядлівым чалавекам, які плённа і прафесійна зможа працаваць у нацыянальным парламенце, абараняючы інтарэсы людзей.

Урокі Высоцкага

Міхась Булавацкі
01.09.2016

 

– Гэта ў матэматыцы логіка патрэбная.

А ў літаратуры трэба сэрца, пачуцці. Там логіка недарэчы.

– Ну як сказаць… На мой погляд, кепская літаратура,

калі яна без логікі, гэта значыць, без розуму.

– Вы, настаўнік матэматыкі, гатовы

правесці ўрок літаратуры з логікай?

– Чаму б не… Паспрабую.

Што будзем сеяць?

Тамара Мацкевіч
31.08.2016

У першы дзень навучальнага года заўсёды гучыць шмат прыгожых словаў рознай ступені шчырасці. Не ведаю як вы, а я іх слухаць не магу. Асабліва пра “сеяць разумнае, добрае, вечнае”. Хто-небудзь ведае, што за імі стаіць?

Я вось сёння хачу пажадаць настаўнікам не балбатаць, а задумацца, каго мы выхоўваем? Навошта нашым дзецям той розум? Для каго дабрыня? Што значыць вечнае?

Думкі з нагоды нарады па беларускамоўным навучанні ў Магілёве

Міхась Булавацкі
19.06.2016

Ці будуць у Магілёве беларускія класы?..
Што важней - развіваць розум ці выконваць праграму?
Працаваць з адным-двума вучнямі трэба не так, як працаваць з дваццаццю. Чаму?
І чаму маленькіх беларусаў навучаюць людзі, якім беларускае не баліць? Бо ўжо няма таго органа, які павінен балець?
Як сустрэцца беларускамоўнаму настаўніку і беларускамоўнаму дзіцяці?..

У Чэхію па медыяадукацыйны досвед

Алы Лазіцкай
27.04.2016

Праблемы медыяадукацыі ў Беларусі актыўна абмяркоўваюцца ў педагагічным асяроддзі. І чым больш знаходзім адказаў, тым больш з’яўляецца пытанняў. На гэтым этапе надзвычай цікавым падаецца досвед суседніх краін, якія ўжо стварылі нацыянальную мадэль медыяадукацыі.

Здаровы лад жыцця хворых людзей

Тамара Мацкевіч
01.03.2016

Некалькі год таму ў прэсе быў артыкул пра тое, як замежнікі, якія наведалі беларускую школу, не маглі зразумець, чаму нашых дзяцей так хвалюе тэма здароўя. Пытанні здароўя ва ўсім свеце выходзяць на першае месца толькі ў пенсіянераў ці хворых людзей, а дзеці і падлеткі традыцыйна цікавяцца музыкай, модай, хочуць быць незалежнымі, мець свае фінансы, сяброў, павагу і пры гэтым пратэставаць, весяліцца і кахаць. І толькі ў Беларусі школьнікі замест жыцця выбіраюць ЗОЖ. Што з імі не так?

Простыя рэчы

Юрась Каласоўскі
17.02.2016

У шпіталі, я і ў войску, пачынаеш цаніць самыя простыя рэчы. Так атрымалася, што ў шпіталь – Магілёўскую гарадскую лякарню хуткай медыцынскай дапамогі – я трапіў праз тры гады пасля таго, як там жа мне рабілі аперацыю, звязаную з апендыцытам. Цяпер – таксама аперацыя, таксама ў вобласці жывата, таксама зіма…

Паколькі атрымалася так, што раптам з’явіўся вольны час, то надарылася магчымасць падумаць і асэнсаваць тое, што не паспяваеш заўважыць, будучы занятым паўсядзённымі клопатамі.

Спынюся на трох рэчах.

«З дзяцінства нас вучылі не жыць, а паміраць»

Тамара Мацкевіч
11.12.2015

У нобелеўскай прамове Святланы Алексіевіч мяне закранулі словы, адрасаваныя настаўнікам.

"Мы убийцы, папа!" - сказала пісьменніца свайму бацьку-настаўніку пасля таго, як пабачыла ў Афганістане нядаўніх школьнікаў, паслухмяных настаўніцкіх дзяцей, якім з дапамогай школы заклалі скажоныя ідэалы, - "Дети, которых вы с мамой учите, на чужой земле убивают неизвестных им людей, чтобы все твои слова превратились в прах. Мы – убийцы, папа, понимаешь!?"  Бацька заплакаў.

«Какой подлец!»

Тамара Мацкевіч
21.11.2015

Учора, прабягаючы міма Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, у імправізаванай курылцы на вуліцы  ўбачыла каля дзясятка святочна апранутых настаўніц, якія бавілі час за размовамі і перакурам. “Подумай, какой подлец!” – даляцела да маіх вушэй фраза адной з курыльшчыц. Я ні на кроплю не здзівілася ўзроўню дыскусіі адукацыйнай эліты і пабегла далей.

Старонкі